Сёння пачнуцца шведска-беларускія літаратурныя чытанні-2011

Імпрэза адбудзецца ў межах традыцыйных Дзён культуры Швецыі ў Беларусі, што адкрыліся 12 траўня.

У Шведска-беларускіх літаратурных чытаннях, якія ўжо сталі традыцыйнымі, возьмуць удзел вядомыя беларускія аўтары Аксана Спрынчан, Усевалад Сцебурака, Алесь Пашкевіч, а таксама шведскі дэсант - Катарына Фростэнсан, Ула Лашму і Ульф Старк. Прычым госці - літаратары топ-класа. У ролі вядоўцы імпрэзаў выступіць Віктар Шалкевіч, паведамляе "Виртуальный Брест".

Чытанні распачнуцца у 18.00 у Мінску ў актавай залі філалагічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта. Пасля сталіцы інтэрнацыянальныя чытанні пройдуць у Пінску. Апошнім горадам, куды наведаецца аб’яднаная беларуска-шведская каманда паэтаў і пісьменнікаў, будзе Брэст. Уваход на мерапрыемства вольны.