У чацвер пачнецца 23 дзень працэсу Канавалава-Кавалёва
На паседжанні працягнуць выступаць адвакаты.
Працэс адновіцца аб 11-ай гадзіне ў “Доме правасуддзя”. Мяркуецца, што разгляд справы аб выбуху ў сталічным метро працягнецца выступамі адвакатаў абвінавачаных Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва. Учора яны агучылі некаторыя спрэчныя моманты ў эпізодах сярэдзіны 2000-ых гадоў. У прыватнасці, прагучала заключэнне экспертаў аб тым, што выбухі ў Віцебску маглі здзейсніць асобы, што маюць адмысловую падрыхтоўку і веды.
На ўчарашнім паседжанні таксама было паўторна адмоўлена ў змяненні меры стрымання Уладзіславу Кавалёву на падпіску аб нявыездзе.