Сёння пачынаецца суд над “нарвежскім стралком”
Паседжанне па справе Андэрса Брэйвіка пройдзе ў адкрытым рэжыме.
Раней паліцыя Осла прапанавала, каб доступ на паседжанне быў дадзены толькі акрэдытаваным журналістам і тым, каго непасрэдна закранула трагедыя 22 ліпеня. Праваахоўнікі лічаць, што гэта перашкодзіла б тэрарысту выйсці на кантакт з саўдзельнікамі. Але Акруговы суд Осла лічыць, што на працэс могуць трапіць усе ахвочыя, паведамляюць інфармагенцтвы.
Андэрса Брэйвіка абвінавачваюць у двайным тэракце — выбуху ў цэнтры Осла і ў расстрэле насельнікаў летніка на выспе Утоя. У выніку абодвух тэрактаў загінула 77 і пацярпела болей за 150 чалавек.