Пачынаецца цэнтралізаванае тэсціраванне
14 чэрвеня пройдзе першы экзамен - па беларускай мове.
Роўна у адзінаццаць гадзін абітурыенты атрымаюць бланкі з заданнямі па беларускай мове. Усім зарэгістраваным удзельнікам цэнтралізаванага тэсціравання рэкамендуюць прыехаць на месца за 30 хвілін да пачатку экзамену, паведамляе Белтэлерадыёкампанія.