Сёння працягнецца працэс Алеся Яўдахі
Распаўсюдніка беларускіх кніг вінавацяць у незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці.
28 верасьня працягнецца судовы працэс пад Алесем Яўдахам. На мінулым паседжанні 23 верасня ў судзе дапыталі сведкаў з боку абвінавачання — супрацоўнікаў падатковай службы і паштавікоў, паведамляе “Радыё Свабода”.
Агулам на працэсе заяўлена 230 сведак. Гэта мінчукі і жыхары іншых рэгіёнаў Беларусі, якія набывалі беларускія кнігі. Заснавальніка інтэрнэт-сэрвіса "Кнігі поштай" Алеся Яўдаху вінавацяць у незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці, а менавіта — распаўсюдзе беларускіх кніг праз пошту. Яўдаха сябе вінаватым не прызнае.