Сёння працягнецца суд над абвінавачанымі ў падпале будынка КДБ

На мінулым судовым паседжанні прысутнічалі толькі сваякі абвінавачаных. Бабруйскія праваабаронцы і журналісты даведаліся пра суд толькі па сканчэнні паседжання, паведамляе Радыё Свабода.

Яўген Васьковіч сам з Бабруйска. Яго затрымалі 17 студзеня ў Магілёве на наступны дзень пасля яго ўдзелу ў акцыі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. Ён працуе ў недзяржаўнай газэце "Бабруйскі кур’ер". Прыхільнік Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. Удзельнік Плошчы. Адседзеў 12 сутак на "Акрэсціна".

Пра яшчэ двух фігурантаў справы вядома няшмат. Арцём Пракапенка сам з Гродна. У Бабруйску ён вучыцца. Не хавае сваёй прыхільнасці да анархісцкага руху. Павал Сырамалотаў з Бабруйску. Сябрам ніводных моладзевых рухаў і групак сябе не лічыць.

Нагадаем, невядомыя ў ноч з 16 на 17 кастрычніка 2010 года ў Бабруйску зрабілі напад на будынак КДБ.