Сёння працягнецца суд над нацболам Яўгенам Контушам
Актывіста незарэгістраванай партыі нацыянал-бальшавікоў затрымалі 6 снежня.
Паводле слоў Контуша, у ходзе судовага паседжання яго абвінавацілі ў дробным хуліганстве. Аднак сведкі з боку міліцыі - супрацоўнікі службы аховы будынку Белтэлерадыёкампаніі, блыталіся ў паказаннях.
На відэа, якое прагледзелі ў зале суда 6 снежня, не бачна, ці гэта насамрэч Яўген контуш вылівае вядро з локшынай каля ўваходу ў будынак БТ. Яшчэ адзін сведка з боку абвінавачання ў суд не зьявіўся, таму разбіральніцтва было вырашана перанесці.
Нагадаем, Контуш і яшчэ адзін актывіст Уладзіслаў Лобаў былі затрыманыя раніцай 6 снежня ў Мінску. Актывістаў падазраюць у тым, што яны аблілі будынак БТ локшынай і раскідалі ля яго ўлёткі.