Сёння пройдзе чарговы суд над Паўлам Вінаградавым
Хлопца, асуджанага на 10 сутак за "цацачную акцыю пратэсту", верагодна, проста не выпусцілі з Акрэсціна.
Нагадаем, што Павел Вінаградаў павінен быў выйсці на волю ўвечары 2 сакавіка. Актывіста кампаніі "Гавары праўду!" сустракалі сваякі і сябры. Аднак яны марна чакалі каля гадзіны — Павел так і не выйшаў. Адміністрацыя турмы на Акрэсціна паведаміла, што ў іх актывіста няма.
Некалькі гадзінаў хлопца шукалі праз міліцыю. Урэшце дадому Вінаградаву затэлефанаваў чалавек, які прадставіўся супрацоўнікам міліцыі. Ён паведаміў жонцы Вінаградава Святлане, што яе мужа затрымалі за ўчыненае правапарушэнне. У панядзелак 5 сакавіка павінен прайсці суд над актывістам.
Дарэчы, Аляксандра Арцыбашава, таксама асуджанага за "цацачную акцыю", асудзілі дадаткова на 7 сутак. Нагодай стала акцыя "Хрэн ад прэзідэнта".