Сёння пройдзе развітанне з Віталём Сіліцкім

Пытанне з месцам пахавання яшчэ вырашаецца, паведамляе "Наша ніва".

Выбітны беларускі палітолаг Віталь Сіліцкі памёр у суботу ўдзень. Ён цягам году змагаўся з анкалагічным захворваннем.

Раней паведамлялася, што палітолаг перанёс аперацыю па выдаленні паражанай ракам ныркі і праходзіў курс тэрапіі ў адной з клінік Бельгіі. Калі яго стан сур'ёзна пагоршыўся — вярнуўся ў Беларусь.

Сіліцкі на працягу доўгага часу ўзначальваў Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (BISS).