Сёння прыбываюць першыя назіральнікі БДІПЧ

Гэтая арганізацыя лічыцца найбольш аўтарытэтнай у справе назірання за выбарамі. Менавіта яе ацэнкі прызнаюцца крытэрыем таго, наколькі тыя ці іншыя выбары адпавядаюць міжнародным стандартам і правілам.

Як паведамляе Радыё "Свабода", тэхнічная група найперш будзе займацца пытаннямі арганізацыі офісу, сувязі, транспарту. Асноўная група доўгатэрміновых назіральнікаў пачне прыбываць праз некалькі дзён пасля прыезду тэхнічнай групы.

Для працы ў Беларусі БДІПЧ АБСЕ накіруе 40 доўгатэрміновых і 270 кароткатэрміновых назіральнікаў. Узначаліць місію былы міністр замежных справаў Македоніі Антоніа Мілашоскі, яго намеснік — прадстаўнік ЗША Доналд Бісон.

Нагадаем, што выбары ў Палату прадстаўнікоў адбудуцца 23 верасня.

Фота — radioporusski.pl