Сёння стане вядомы сапернік БАТЭ ў плэй-оф Лігі чэмпіёнаў

Лёсаванне раўнда плэй-оф футбольнай Лігі чэмпіёнаў пройдзе сёння ў швейцарскім Ньёне. Сярод 20-ці прэтэндэнтаў на выхад у групавы этап самага прэстыжнага клубнага турніра Еўропы знаходзіцца і барысаўскі БАТЭ. Ужо вядома, што сапернік нашай камады будзе абраны з ліку пяці клубаў — польскай "Віслы", чэшскай "Вікторыі", бельгійскага "Генка", аўстрыйскага "Штурма" ці шведскага "Мальме". Пачатак сённяшняга лёсавання а 13-й гадзіне. За ім у жывым эфіры можна сачыць на сайце УЕФА.