Сёння стануць вядомыя прэтэндэнты на “Оскар”
Цырымонія абвяшчэння намінантаў пройдзе ў Бэверлі-Хілз у Каліфорніі.
Нагадаем, што заснавальнікам прэміі “Оскар” з’яўляецца Амерыканская акадэмія кінамастацтва. Яна лічыцца адной з самых прэстыжных узнагародаў у свеце кіно. Уладальнікі “Оскара” за 2011 год стануць вядомыя 26 лютага.