Сёння стартаваў блог літаратурнай прэміі Гедройца
Цягам месяца у ім будзе змяшчацца актуальная інфармацыя, датычная прэміі, намінантаў, а таксама рэцэнзіі на кнігі, абраныя журы ў першым туры.
Нагадаем, літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца ўручаецца з 2012 года за найлепшую кнігу прозы, якая выйшла ў папярэднім годзе на беларускай мове на папяровым або электронным носьбітах. Яе заснавальнікамі з'яўляюцца амбасада Польшчы ў Беларусі, Польскі Інстытут у Мінску, Беларускі ПЭН-Цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і Сомбелбанк.
7 лютага будзе абвешчаны шорт-ліст прэміі. А пакуль абвешчаны онлайн-конкурс, удзельнікам якога прапануецца скласці свой шорт-ліст прэміі. Яго умовы змешчаныя тут.