Сёння стартуе акцыя "Тыдзень лесу-2011"
З 16 па 23 красавіка па ініцыятыве Мінлясгаспадаркі пройдзе добраахвотная акцыя "Тыдзень лесу-2011", прысвечаная Міжнароднаму году лясоў.
Арганізацыі лясной гаспадаркі забяспечаць ўсіх добраахвотнікаў пасадачным матэрыялам і прыладамі працы. Акрамя таго, у гэтыя дні ў арганізацыях лясной гаспадаркі пройдуць дні "адчыненых дзвярэй". У многіх раёнах у дзень адкрыцця "Тыдня лесу-2011" пройдуць выставы-кірмашы, дзе можна будзе набыць разнастайную прадукцыю лясгасаў. Генеральная Асамблея ААН назвала 2011 год Міжнародным годам лясоў, паведамляе 21.by