Сёння судзяць Мікалая Статкевіча, Сяргея Каваленку і Уладзіслава Лобава
Экс-кандыдату ў прэзідэнты пагражае перавод у крытую турму, Каваленку вінавацяць у нецэнзурнай лаянцы, а Лобава ва ўдзеле ў несанкцыяванай акцыі.
Суд над Статкевічам пройдзе ў Шклоўскай калоніі. На ім разгледзяць ініцыятыву адміністрацыі ўзмацніць рэжым адбывання пакарання для экс-кандыдата ў прэзідэнты. Згодна з меркаваннем турэмшчыкаў, Статкевіч не становіцца на шлях выпраўлення. А таму заслугоўвае пераводу ў больш жорсткія умовы – крытую турму.
12 студзеня таксама распачнецца суд над віцебскім актывістам КХП-БНФ Сяргеем Каваленкам. Падставай для разбіральніцтва стала адміністрацыйная справа. Сяргея Каваленку абвінавачаваюць у нецэнзурнай лаянцы. Пачатак суда ў 10:30 у Першамайскім судзе Віцебска. Тым часам, Каваленка ўжо 24 дні галадае ў Віцебскім следчым ізалятары.
Гэтаксама сёння ў судзе Маскоўскага раёна сталіцы пройдзе судовае разбіральніцтва па справе Ўладзіслава Лобава. Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі каля Белтэлерадыёкампаніі 3 снежня. Пачатак у 15.30.