Сёння — угодкі кнігі Скарыны і прэзентацыя "Вялікага Княства Літоўскага"
У панядзелак пройдзе прэзентацыя кнігі "Вялікае Княства Літоўскае" Уладзіміра Арлова і Змітра Герасімовіча
Яна адбудзецца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай Акадэміі навук (вул. Сурганава, 15). Пачатак у 16.30.
Чакаецца, што ў прэзентацыі возьмуць удзел не толькі аўтары, але і гісторыкі Анатоль Грыцкевіч і Уладзімір Ляхоўскі, навуковы рэдактар кнігі Зміцер Санько.
"Дзень для прэзентацыі быў абраны невыпадкова, — цытуе словы Уладзіміра Арлова "Наша ніва". — Якраз 6 жніўня [1517-га] Францыск Скарына выдаў першую беларускую друкаваную кнігу".
"Вялікае Княства Літоўскае" — працяг кнігі Арлова і Герасімовіча "Краіна Беларусь", якая з'явілася дзесяць гадоў таму.