Сёння Варшава апублікуе сваю справаздачу аб катастрофе пад Смаленскам

Публікацыю польскай версіі справаздачы неаднаразова адкладвалі. Упершыню яна павінна была быць агучанай яшчэ ў лютым. Рашэнне аб публікацыі ўласнай версіі катастрофы у Варшаве прынялі пасля публікацыі расійскай справаздачы. На думку афіцыйнай Варшавы, яна не была цалкам аб’ектыўнай і змяньшала ступень вінаватасці расійскіх дыспетчараў.

Нагадаем, што катастрофа здарылася 10 красавіка 2010 году пад Смаленскам. У ёй загінуў прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі і яшчэ амаль 90 іншых прадстаўнікоў польскай палітычнай і вайсковай эліты