Сёння вечарам скончыцца ХХ “Славянскі базар”
У фінальным канцэрце прымуць удзел артысты з Расіі. А вось беларускіх зорак туды не запрасілі.
Лайма Вайкуле, Алена Ваенга, Тамара Гвардцытэлі, Ларыса Доліна, Валерый Меладзэ, -- усіх іх можна будзе пабачыць на цырымоніі закрыцця фестывалю. А вось беларускіх зорак у афішы вы не знойдзеце, паведамляе БелаПАН.
Анжаліка Агурбаш, Іна Афанасьева, Ірына Дарафеева, Ядвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч штогод прымалі ўдзел у гала-канцэрце. Аднак сёлета некаторыя з іх увогуле адмовіліся ад удзелу, а іншыя выступалі толькі ў першыя дні.