У Беларусі адзначаецца Дзень дэсантніка
2 жніўня цэнтры буйных беларускіх гарадоў запоўняцца моцнымі мужчынамі ў паласатых майках.
2 жніўня 1930 года на вучэннях паблізу Варонежа ўпершыню ў гісторыі савецкіх Узброеных Сілаў быў выкінуты паветраны дэсант. Гэты дзень стаў адзначацца як Дзень дэсантніка на ўсёй постсавецкай прасторы.
На Беларусі дэсантнікі ўпершыню з’явіліся толькі праз тры гады. На пачатку 1933 года ў Беларускай вайсковай акрузе быў сфармаваны авіяцыйны батальён асаблівага прызначэння, складзены з дэсантнікаў.