Сёння ў Беларусі даражэе цукар

Пастанова Міністэрства эканомікі аб падвышэнні коштаў на цукар уступае ў сілу сёння. Гэта пятае падаражанне цукру ў бягучым годзе. У студзені і лютым ён падаражэў на 10%, у траўні - амаль на 40%, у верасні - на 20%.

У сувязі з чуткамі пра падвышэнне цаны на цукар летам бягучага года назіраўся ажыятажны попыт на гэты прадукт. Улады абяцалі, што цукар не будзе даражэць да пачатку перапрацоўкі новага ўраджаю цукровых буракоў. Іх масавая ўборка пачалася ў верасні, паведамляе БелаПАН.