Сёння ў Беларусі падаражаюць новыя аўтамабілі
Прычынай падаражання стаў указ кіраўніка краіны.
Ён быў афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Указ № 36 прадугледжвае адмену льготы па ПДВ пры ўвозе і продажы новых аўтамабіляў.
Дакумент змяняе парадак налічэння ПДВ. Калі раней дылеры плацілі падатак толькі на розніцу паміж цаной продажу і цаной набыцця аўтамабіля, то цяпер ПДВ будзе разлічвацца з поўнага кошту іншамаркі. У выніку аўтадылеры збіраюцца падняць кошты но новыя машыны не менш чым на 15%.