Сёння ў Брусэлі вырашаецца лёс Грэцыі
Лідары краін еўразоны абмяркуюць цэлы шэраг мер, у тым ліку новы крэдыт для гэтай краіны.
Напярэдадні саміту канцлер Германіі Ангела Меркель заклікала не паддавацца празмернаму аптымізму. Позна ўвечары ў сераду Меркель і прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі ўзгаднілі агульную пазіцыю ў адносінах да крызісу ў Грэцыі. Сумесная франка-германская прапанова будзе прадстаўлена прэзідэнту Еўрасаюза Херману ван Рампею перад пачаткам брусэльскага саміту, паведамляе ВВС.
Нагадаем, што над Грэцыяй навісла пагроза банкруцтва. Фінансавая сістэма гэтай краіны не справілася з выдаткамі.