Сёння ў Гаазе разгледзяць справу Кадафі
Міжнародны крымінальны суд у Гаазе 27 чэрвеня павінен вырашыць, выдаваць ордэр на арышт лівійскага лідэра, альбо не.
Галоўны пракурор Міжнароднага суда Луіс Марэна-Акампа заявіў напярэдадні, што ў следства дастаткова доказаў датычнасці Кадафі, яго сына Сейфаль-Іслама і кіраўніка лівійскай выведкі Абдулы ас-Сенусі да злачынстваўсупраць чалавечнасці. Гаворка ідзе пра рэпрэсіі супраць удзельнікаў акцый пратэсту, якія пачаліся ў Лівіі ў лютым.
Аднак прадстаўнік лівійскага ўрада Ібрагім Мус адзначыў у нядзелю, што, нягледзячы на ўзброены канфлікт у краіне, Кадафі застаецца "гістарычным выбарам лівійскага народа" і не можа быць адхілены ад улады.