Сёння ў Гомелі пачынаюцца "Славянскія тэатральныя сустрэчы"

На працягу тыдня на тэатральных пляцоўках Гомеля свае спектаклі прадставяць калектывы з Мінска, Кіева, Чарнігава, Бранска, Смаленска, Ноўгарада, Масквы ды іншых гарадоў.  У межах імпрэзы адбудзецца правядзенне круглых сталоў па абмеркаванню сучасных праблемаў развіцця тэатра.

Распачне тэатральныя сустрэчы  Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я. Купалы драмай "Не мой", а скочыцца фестываль п’есай  А. М. Астроўскага "Прыбытковае месца" ў выкананні Гомельскага абласнога драматычнага тэатра.