Сёння ў Манака абмяркуюць сітуацыю ў Беларусі
Там пройдзе XXI сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ.
Як паведамляе БелаПАН, будуць заслуханыя два праекты рэзалюцыі па Беларусі. Адзін з іх прадставіць афіцыйная беларуская парламенцкая дэлегацыя на чале з Віктарам Гумінскім, намеснікам старшыні Палаты прадстаўнікоў. Яна датычыць развіцця новых відаў энергетыкі. Другую рэзалюцыю падрыхтавалі больш за 60 парламентарыяў з 21 дзяржавы, у ёй змешчаны заклік адмовіцца ад правядзення ў Беларусі чэмпіянату свету па хакею 2014 года, калі ўлады не вызваляць палітзняволеных.
Фота — interpolit.net