Сёння ў Манака адбудзецца матч за еўрапейскі Суперкубак
Сустрэнуцца пераможца Лігі чэмпіёнаў "Барселона" і трыўмфатар Лігі Еўропы партугальскі "Порту".
Гульню, якая пройдзе на стадыёне "Луі II", беларускія аматары футбола змогуць убачыць у прамым эфіры тэлеканала "Лад". Пачатак у 21.45. Фаварытам лічыцца "Барселона", якая з'яўляецца сапернікам барысаўскага БАТЭ ў групавым раундзе Лігі чэмпіёнаў. У складзе іспанскага суперклуба на поле выйдзе і лепшы футбаліст Еўропы аргентынскі форвард Ліянэль Месі.