Сёння ў Мінску БАТЭ згуляе з “Міланам”
Сустрэча пройдзе ў межах групавога этапу Лігі чэмпіёнаў.
Пачатак гульні у 20.00. У касах стадыёна яшчэ засталіся квіткі. Першая гульня паміж барысаўчанамі і італьянцамі прайшла два тыдні таму ў Мілане. Тады беларусы саступілі з лікам 2:0. Трэнер барысаўчан Віктар Ганчарэнка на перадматчавай прэс-канферэнцыі паведаміў, што БАТЭ сёння збіраецца актыўна дзейнічаць у нападзенні і пазмагаецца за перамогу.
Тыя, хто не трапіць на стадыён, змогуць паглядзець сустрэчу на Першым нацыянальным тэлеканале.