Сёння ў Мінску пачынаюць прадаваць жывыя ёлкі
Кірмашы будуць працаваць да 31 снежня.
Усяго ў сталіцы будзе арганізавана больш за 150 ёлачных базараў, паведамляе БелТА. Яны будуць працаваць штодзённа з 10.00 да 19.00, без абедзеннага перапынку і выхадных дзён.
На кірмашах плануецца прадаць 40 тысяч жывых ёлак. Кошты на
навагоднія дрэвы складуць
ад 26 тысяч да 93, у залежнасці ад вышыні.