Сёння ў Мінску стартуе хакейны турнір чатырох нацый

Сёння ў 15.30 на лёд "Мінск-Арэны" выйдуць каманды Швейцарыі і Славакіі, а ўвечары, у 19 гадзін сустрэнуцца зборныя Беларусі і Нямеччыны.

11 лютага адбудуцца два вырашальныя паядынкі. Каманды, якія прайгралі, сустрэнуцца ў матчы за 3-е месца ў 15.30. А ў 19 гадзінаў два пераможцы сыдуцца ў фінальным паядынку.

Матчы турніру чатырох нацый аматары хакею змогуць паглядзець у эфіры тэлеканала "Беларусь 2".