Сёння ў Мінску выступіць Горан Брэгавіч

У Беларусь знакаміты сербскі музыкант і кампазітар прыедзе са сваім вясельным і пахавальным аркестрам. Канцэрт будзе суправаджацца Прэзідэнцкім аркестрам Беларусі.

Горан Брэгавіч выканае ўсе свае самыя лепшыя песні. Са сцэны Палаца рэспублікі прагучаць як творы з альбомаў Брэгавіча, так і музыка, напісаная ім да фільмаў Эміра Кустурыцы і іншых рэжысёраў.