Сёння ў “Музычным марафоне салідарнасці” паўдзельнічае Вайцюшкевіч

Распачалі "марафон" у панядзелак бард Зміцер Бартосік і паэт Славамір Адамовіч. У аўторак адбудзецца імпрэза музыкі Змітра Вайцюшкевіча ды мастака Алеся Пушкіна. У сераду праспявае Лявон Вольскі, хто будзе з ім у пары — пакуль невядома.

Пачатак а 18-й гадзіне.

Імпрэзы закліканыя нагадаць грамадству, што ў зняволенні застаюцца 16 палітвязняў.

Фота — svaboda.org