Сёння ў Пінску абвесцяць трывогу
Мясцовы гарвыканкам вырашыў праверыць гарадскую сістэму паведамлення аб надзвычайных сітуацыях.
Таму ў чацвер пінчукі пачуюць гук электрычных сірэн, а па мясцовых радыё і тэлебачанні будуць агучаны паведамленні пра тое, што адбываюцца вучэнні.
Нагадаем, 25 кастрычніка 2010 года ў адным з цэхаў "Пінскдрэва" адбыўся выбух. Тады загінулі 14 чалавек. Гэта была самая вялікая прамысловая аварыя ў Беларусі за некалькі апошніх дзесяцігоддзяў.
На здымку: Дэльтаплан над Піншчынай, 2008 г. Фота — bymedia.net