Сёння ў школах Беларусі пройдзе апошні званок
На правядзенне ўрачыстай “лінейкі” ў сталіцы адвялі час з 13.00 да 15.00.
Пасля ж “лінейкі” ў школах пройдуць дыскатэкі і вечары адпачынку, а некаторых школьнікаў павядуць на рознага кшталту экскурсіі, паведамляе “Камсамолка”.
Мясцовыя ўлады абяцаюць паклапаціцца пра бяспеку юнакоў і дзяўчат. Напрыклад, продаж алкаголю ў сталічных крамах сёння забаронены ад паўдня. Усе напоі з градусам пачнуць прадаваць толькі заўтра, аб 11.00. Такая ж забарона дзейнічае ў Брэсце.
Заўтра, 31 траўня ў беларускіх школах таксама будуць “лінейкі” — сёлета на апошнія званкі адвялі два дні.