Сёння ў свеце адзначаецца Дзень Боса
Прафесійнае свята бізнэсоўцаў прыдумалі на знак прызнання кіраўнікоў ведамстваў, кампаній і фірм, якія вартыя асаблівай павагі.
Прынята лічыць, што ідэя правядзення гэтага свята належыць Злучаным Штатам Амерыкі. Вядома, што жыхарка горада Чыкага Патрыцыя Бэйз Хароскі ў 1958 годзе выступіла з ініцыятывай абвясціць такі дзень. І ў тым самым годзе яна зарэгістравала “Дзень Боса” у Гандлёвай палаце ЗША.
Дату 16 кастрычніка Патрыцыя Хароскі выбрала не выпадкова: яна працавала ў кампаніі "State Insuranсe" сакратаром у свайго бацькі, які нарадзіўся менавіта ў гэты дзень. Першапачатковая ідэя свята — павіншаваць свайго начальніка і падзякаваць яму за тое, што ён быў добрым і шчырым цягам году.