Сёння ўводзіцца стаўка рэфінансавання памерам 27%
Учора рашэнне аб яе павышэнні на 5% зацвердзіў Нацыянальны банк.
Сёлета гэта будзе ўжо восьмае павышэнне ўліковай стаўкі Нацбанку. Ранейшая велічыня ў 22% была усталяваная з 17 жніўня. Эканаміст Леанід Злотнікаў пракаментаваў для Еўрарадыё прычыны павышэння стаўкі рэфінансавання.
“Высокая інфляцыя ў нас тлумачыцца працай друкавальнага станка. У першым паўгоддзі вельмі шмат грошай было ўкінута ў абарот. І каб стрымаць інфляцыю, трэба спыніць рост грашовай масы. Вось гэта першая мэта павышэння стаўкі рэфінансавання. Другая мэта – паўплываць на прыток дэпазітаў у банкі. Зараз па дэпазітам даюць 32-34%, а інфляцыя чакаецца ў памеры 70% у гэтым годзе. Гэта значыць, што стаўка дэпазіта на самой справе адмоўная”.