Сёння Юрыю Захаранку споўнілася б 60 гадоў
Генерал бясследна знік 7 траўня 1999 года.
Сведкі выкрадання сцвярджаюць, што Захаранка быў гвалтоўна вывезены некалькімі мужчынамі ў цывільным.
Нагадаем, што за некалькі гадоў да знікнення Юрый Захаранка быў звольнены з пасады міністра унутраных спраў. Пасля чаго заняўся стварэннем Саюза афіцэраў.
Існуе меркаванне, што да знікнення Юрыя Захаранкі і іншых лідараў беларускай апазіцыі -- віцэ-спікера Вярхоўнага Савета Віктара Ганчара і бізнесмэна і грамадскага дзеяча Анатоля Красоўскага, а таксама журналіста Дзмітрыя Завадскага, датычныя высокапастаўленыя беларускія чыноўнікі. Сярод іх былы міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў, экс-сакратар Савета бяспекі Віктар Шэйман, былы камандзір спецназа ўнутраных войскаў Дзмітрый Паўлічэнка і экс-міністр унутраных спраў Юрый Сівакоў.