Сёння з Акрэсціна выйдуць сямёра расійскіх дыгераў
Там яны адбывалі дзесяцісуткавы арышт.
Нагадаем, што групу расійскіх дыгераў затрымалі адразу пасля Новага года. Яны прыехалі ў Мінск, каб наведаць шэраг ахоўваных аб'ектаў, у тым ліку станцыі метрапалітэну.
Расіян абвінавацілі ў дробным хуліганстве. Дыгеры атрымалі адміністрацыйны арышт — ад 2 да 10 сутак. Пасля вызвалення іх дэпартуюць з краіны і на 5 гадоў забароняць уезд на тэрыторыю Беларусі.