Сербскага прэм'ера падазраюць у крымінальных сувязях
У бялградскіх СМІ з'явіліся звесткі пра сустрэчы Івіцы Дачыча з 63-гадовым бізнэсмэнам Радалюбам Радулавічам па мянушцы Міша Банан.
Радулавіча вінавацяць у кантрабандзе дзвюх тон какаіну з Лацінскай Амерыкі ў Іспанію ў 2009 годзе. Цяпер ён знаходзіцца ў вышуку.
Як перадае ВВС, сам сербскі прэм'ер прызнаў, што ён тройчы сустракаўся з Радулавічам, але нібыта не ведаў тады пра яго дачыненне да злачыннай дзейнасці.
Дачыч заявіў, што гэты скандал не прывядзе да датэрміновых выбараў. Тым часам, некаторыя сербскія палітыкі і эксперты лічаць, такое развіццё падзеяў практычна непазбежна.
Нагадаем, што нядаўна кіраўнік сербскага ўраду апынуўся яшчэ і ў цэнтры эратычнага скандалу.
Фота — ria.ru