Сэрца Хосні Мубарака спынілася
Былы прэзідэнт Егіпту, асуджаны на пажыццёвае зняволенне, цяпер знаходзіцца на штучным жыццезабеспячэнні.
Рэанімацыйныя захады медыкаў не прыносяць плёну, піша kommersant.ru са спасылкай на агенцтва Associated Press.
За станам здароўя Хосні Мубарака сусветная супольнасць сочыць ужо тры тыдні, з таго часу, як палітыку вынеслі прыгавор. Мубарак асуджаны за расстрэл мірных дэманстрантаў у часе акцыяў пратэсту ўвесну 2011 года. У турэмнай лякарні былы егіпецкі лідар перажыў інсульт і сардэчны прыступ. Два дні таму лекары зафіксавалі ў яго клінічную смерць. Хворы трымаецца толькі дзякуючы апарату штучнай вентыляцыі лёгкіх.