Сэру Полу Маккартні — 70!
Ветэран рок-музыкі, сааўтар большасці хітоў The Beatles адзначае юбілей у сямейным коле.
"Я люблю святкаваць Дні народзінаў са сваякамі і не імкнуся ладзіць нешта грандыёзнае. Ведаеце, я проста не люблю вялікія святы, калі збіраецца натоўп. Так што нас чакае маленькая хатняя ўрачыстасць", — распавёў журналістам Сэр Пол.
Тым не менш, Еўрарадыё віншуе Пола Маккартні са святам і спадзяецца калі-небудзь пабачыць яго на сцэне ў Мінску.