Сеул прапанаваў КНДР пачаць перамовы

Як мяркуецца, дыялог мусіць быць накіраваны на ўрэгуляванне пытання з закрыццём прамысловай зоны Кесон і абмеркаванне апошніх дзеянняў паўночнакарэйскіх уладаў.

Аднак пакуль ніякай рэакцыі з Пхеньяна на прапанову з Сеула не было.

Нагадаем, эскалацыя канфлікта паміж Паўночнай і Паўднёвай Карэяй працягваецца з пачатку красавіка. Тады з'явіліся меркаванні, што КНДР можа здзейсніць тэставы пуск балістычнай ракеты, якая здольная наносіць удары на адлегласці 3-4 тысяч кіламетраў.

Фота — AFP