Севярынец: у выбары не вераць нават у камендатуры
Сустаршыня Аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”, які адбывае "хімію" на Пружаншчыне, выказаўся пра хаду выбараў.
Павел Севярынец распавёў пра настроі людзей, з якімі яму даводзіцца кантактаваць:
120910 Sieviaryniec.mp3
"Па настроях людзей у камендатуры, на працы вось тут, тых хто прыязджае і гаворыць, ніхто нават не разглядае іх як выбары. Гэта не падзея. Вельмі многія людзі хочуць "разлічыцца" з уладай за леташні крызіс, калі іх проста абакралі. Таму думаю, што "галасаванне нагамі" будзе масавым".
Севярынец заклікае дэмакратычных актывістаў распаўсюджваць праз інтэрнэт інфармацыю пра фальсіфікацыі і злоўжыванні. Гэта, на яго думку, паспрыяе "прасвятленню народу" і людзі, як у Расіі, пачнуць патрабаваць зменаў.
Нагадаем, Павел Севярынец адбывае трохгадовую "хімію" ў вёсцы Куплін пад Пружанамі. Ён быў пакараны за ўдзел у Плошчы 19 снежня 2010 года пад час апошніх прэзідэнцкіх выбараў. Летась увосень яму адмовілі ў змене рэжыму адбыцця пакарання, нягледзячы на станоўчыя характарыстыкі з камендатуры.