“Шахцёр” разграміў “Славію” — 5:0

Сустрэча праходзіла дома ў каманды-пераможцы — у Салігорску. Першы мяч на 4 хвіліне гульні забіў у браму гасцей Мікалай Януш і да канца тайма гульня ішла з лікам 1:0. Але пасля перапынку госці забілі яшчэ чатыры галы — Юры Каламыц (56), Павел Сітко (69), Мікалай Януш (70) і Мікалай Рыас — гол быў перад самым фінальным свістком.

Нагадаем вынікі сустрэч 14-га тура, якія прайшлі 15 чэрвеня:

“Дынама” (Мінск) — “Мінск” — 1:0
БАТЭ — “Брэст” — 0:1
“Тарпеда-БелАЗ” — “Гомель” — 1:0
“Нёман” — “Белшына” — 1:0

На першым месцы знаходзіцца БАТЭ (33 ачка), на другім — “Гомель” (24), на трэцім — “Шахцёр” (24).

Матчы 15-га тура пройдуць 23 чэрвеня.