Шайба Ціма Стэплтана — на 2-м месцы ў хіт-парадзе КХЛ (відэа)

Відэападборка лепшых галоў мінулага тыдня ў чэмпіянаце з'явілася на сайце Кантынентальнай хакейнай лігі.

Адзначым, што 30-гадовы амерыканскі легіянер Цім Стэплтан — самы выніковы ў складзе мінчукоў. На яго рахунку 37 балаў (23 закінутых шайбы і 14 галявых пасоў) у 49 гульнях.

Фота — hcdinamo.by