Калгасніка вінавацяць у крадзяжы 245 мільёнаў
Праваахоўнікі зацікавіліся начальнікам цэха па вырабе сухіх кармоў ААТ “Александрыйскае”, што ў вёсцы Вялікі Межнік Шклоўскага раёна.
Як перадае “Радыё Магілёў”, яго вінавацяць у нанясенні эканамічнай шкоды дзяржаве на 245 мільёнаў рублёў.
Кіраўнік цэха цягам года нелегальна прадаваў сухія малочныя сумесі, якія мусілі ўваходзіць у склад камбікорму. У пракуратуры кажуць, што ён загадваў не дасыпаць замяняльнік малака ў камбікорм. Акрамя таго рабіліся прыпіскі. Само ж сухое малако вывозілі з прадпрыемства асобнымі машынамі.
Крымінальная справа перададзеная ў суд.