Шклоўскія рабочыя дапамогуць матэрыяльна пацярпелым ад тэракту
Рабочыя пералічаць на дабрачынны рахунак свой сярэдні дзённы заробак.
Работнікі Шклоўскага завода газетнай паперы вырашылі пералічыць дзённы заробак на дапамогу пацярпелым ад тэрарыстычнага акта ў мінскім метро.
Пра гэта распавяла намеснік дырэктара прадпрыемства Святлана Кунцэвіч, паведамляе "Радыё Магілёў".
Першай вырашыла праявіць салідарнасць з пацярпелымі ад тэракту і дапамагчы ім грашова брыгада плотнікаў. Рабочыя гэтай брыгады пералічаць на дабрачынны рахунак свой сярэдні дзённы заробак - па 45 тысяч рублёў кожны. Ініцыятыву брыгады падтрымалі і іншыя працоўныя калектывы філіяла. Людзі пачалі пералічваць ад 10 да 30 тысяч рублёў.