Шклоўскія калгасы не атрымалі "прэзідэнцкіх" кароваў
Да месца прызначэння не даехалі больш за 1600 кароваў, набытых у Сербіі.
Між тым, грошы на іх былі вылучаныя сельгаспрадпрыемствам Шклоўскага раёна паводле прэзідэнцкай праграмы.
Як піша "Ежедневник", Следчы камітэт расследуе крымінальную справу супраць намесніка дырэктара фирмы "Ост-імпарт" Васіля Камлева. Яго падазраюць у тым, што летась у траўні ў змове са сваёй жонкай Надзеяй, якая з'яўляецца дырэктарам фірмы "Спарта-Агра", а таксама яшчэ з адной пакуль неўсталяванай асобай аформілі фіктыўную дамову. следства кажа, што амаль 355 млн рублёў ад сямі калгасаў Шклоўскага раёна прыйшлі на рахунак фірмы "Ост-імпарт" у кошт перадаплаты за кароваў. Але ў выніку грошы апынуліся на рахунку "Спарты-Агра", а жывёлы ў беларускія вёскі так і не трапілі.
Сам Камлеў не згодны з правамернасцю крымінальнай справы. Ён заяўляе, што выкажа сваё меркаванне на судзе, "калі дойдзе да суда".
Фота — usiter.com