Школьніца рыхтавала вогненнае шоу і атрымала моцныя апёкі

15-гадовая дзяўчына адпрацоўвала свой выступ з элементамі фаер-шоу. У яе руках былі азбеставыя шнуры, прасякнутыя газай, калі раптоўна загарэлася вопратка. У выніку дзяўчына атрымала апёкі грудной клеткі, верхняй часткі жывата і рук — агулам 12% цела, інфармуе БЕЛТА.