Школьнік прайграў у інтэрнэце чужую тысячу долараў

Хлопчык знайшоў чужую сім-карту. Мужчына згубіў яе, калі здаваў рэчы ў хімчыстку. Калі пацярпелы звярнуўся ў міліцыю, спецыялісты хутка вызначылі, дзе знаходзіцца новы “ўладальнік” сімкі. Хлопец ўставіў яе ў свой тэлефон і выходзіў у інтэрнэт. Калі яго затрымалі, школьнік паспеў патраціць значную суму. Сплачваць яе зараз давядзецца яго бацькам.