Школьнікам Гарадзеншчыны вярнуць бясплатны праезд
Такое рашэнне зацверджана 1 красавіка на сесіі Гарадзенскага абласнога савета дэпутатаў.
Ва ўпраўленні ідэалагічнай працы Гарадзенскага аблвыканкама нагадалі, што навучэнцам агульнаадукацыйных і спецыяльных устаноў адукацыі Беларусі было прадстаўлена права на бясплатны праезд у грамадскім транспарце ад месца жыхарства да месца вучобы і назад на перыяд з 1 верасня па 30 чэрвеня. Выкарыстоўваючы грамадскі транспарт па дарозе ў музычную школу, на заняткі спартовай секцыі, кружка і г.д., дзеці павінны былі плаціць за квіток.
Для ўступлення ў сілу рашэння пра бясплатнае карыстанне гарадскім грамадскім транспартам, яго належыць узгадніць у Мінюсце, перадае БЕЛТА.